2009-07-13 14:12:52

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 12-га ліпеня


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі на Плошчы Сьвятога Пятра, каб адгаварыць разам з імі гэтую марыйную малітву. У сваім слове да іх, перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да закончанай толькі што Сустрэчы на Вярхах у Аквілі, Італія. Прысутныя на ёй кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў былі згоднымі адносна патрэбы выпрацаваньня пагадненьняў, якія запэўнілі б чалавецтву лепшую будучыню.
Папа прызнаў, што Касьцёл не мае тэхнічных развязак, якія мог-бы запрапанаваць. Аднак дасьведчаны ў тым, што чалавечае, абвяшчае біблійную навуку аб праўдзе чалавека, з эвангэльскім пасланьнем любові і справядлівасьці.
RealAudioMP3
Трэба новае эканамічнае праграмы, якая надала б новую форму разьвіцьцю ў глабальны спосаб, прытрымліваючыся этычнага фундаманту адказнасьці перад Богам і перад чалавекам як Божым стварэньнем. Спасылаючыся да сваёй новай Энцыклікі “Caritas in veritate”, Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што “ў грамадзтве, якое знаходзіцца на дарозе да глабалізацыі, супольнае дабро і заангажаваньне ў яго карысьць мусяць прыняць памер усёй чалавечай сям”і.
Папа прыпомніў, што сацыяльныя пытаньні ўзьняў, ідучы нейкім чынам слядамі энцыклікі “Populorum progressio” Папы Паўла 6-га. У сёньняшніх часах “сацыяльнае пытаньне сталася радыкальным антрапалагічным пытаньнем у тым сэнсе, што дапускае яно не толькі спосаб пачацьця, але таксама маніпуляваньня жыцьцём, якое біятэхналогіі аддаюць што-раз часьцей ў рукі чалавека”.
“Развязкі актуальных праблемаў не могуць быць толькі чыста тэхнічнай натуры. Мусяць браць пад увагу цэласнасьць патрэбаў асобы, што мае душу і цела- сказаў Бэнэдыкт 16. Затым зьвярнуў увагу, што “абсалютызм тэхнікі” мог-бы сапраўды крэсьліць чорныя сцэнарыі будучай гісторыі чалавецтва, таму што свой найвышэйшы выраз знаходзіць ён у пэўных практыках супраціўных жыцьцю. Акты, якія не маюць у пашане сапраўднай годнасьці чалавека, нават калі здаюцца ісьці за “выбарам любові”, ў сапраўднасьці становяць плод “матарыялістычнай і мэханістычнай канцэпцыі чалавечага жыцьця. Папа на канец падкрэсьліў, што міма так складзенай рэчаіснасьці Касьцёл глядзіць у будучыню з надзеяю. Сваім вернікам прыпомніў, што “абвяшчаньне Хрыста ёсьць першым і галоўным фактарам разьвіцьця”
Пасьля адгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Папа спаслаўся да цяжкае сітуацыі ў Гандурасе. Папрасіў малітваў, каб адказныя за гэтую краіну і яе жыхары цярпліва ішлі дарогаю дыялогу, ўзаемнага зразуменьня і прымірэньня.
У панядзелак 13-га ліпеня Папа пакінуў Ватыкан і выехаў на летнія канікулы ў Ле Комб ў Даліне Аосты, што ляжыць ў Італіі. Развітваючыся з вернікамі ў нядзелю 12-га ліпеня Бэнэдыкт 16 папрасіў іхніх малітваў у сваім намеры, таму што яна ня ведае адлегласьцяў і ,- як падкрэсьліў,- “дзе небудзь мы не былі, яна робіць з нас адно сэрца і адзіную душу”.
За тое шафёрам у часе канікулаў Сьвяцейшы Айцец прыпомніў абавязак разважлівай язды і перасьцераганьня дарожных указальнікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.