2009-07-11 08:50:42

Камунікат пасьля сустрэчы


У апублікаваным камунікаце пасьля сустрэчы Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы інфармуе, што “ў часе сардэчнае размовы абмеркавана, перад усім, пытаньні, якія ёсьць прадметам зацікаўленьня ўсіх і становяць вялікі выклік для будучыні кожнае краіны ды для сапраўднага поступу народаў, такіх як абарона і падтрымка жыцьця. Кранута таксама справу іміграцыі са зьверненьнем асаблівае ўвагі на апэкты спалучаньня сем”яў.
У цэнтры сустрэчы знайшліся аднак пытаньні міжнароднае палітыкі, што былі абмяркоўваныя ў сьвятле вынікаў сустрэчы на вярхах у Аквілі. Засяроджана ўвагу на пэрспэктыве міру на Блізкім Усходзе. Папа і Обама перайшлі затым да абмеркаваньня некаторых найбольш актуальных пытаньняў, як дыялогу паміж культурамі і рэлігіямі, эканамічна-фінансавага крызісу, харчавога забясьпячэньня, дапамогі ў разьвіцьці, перад усім Афрыкі і Лацінскае Амэрыкі ды праблемы гандлю наркотыкамі. На заканчэньне падкрэсьлена важнасьць выхаваньня да талерантнасьці ў кожнай краіне”- чытаем у камунікаце пасьля сустрэчы Папы Бэнэдыкта 16 з Прэзыдэнтам ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.