2009-07-10 15:21:11

У пятніцу 10-га ліпеня Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта ЗША Барака Обаму з суправаджаючымі асобамі.


Жонка прэзідэнта ЗША Мішэль прыбыла адразу пасля абеду на тэрыторыю дзяржавы Ватыкан для агляду садоў, мастацкі аформленых старажытных папскіх палацаў Леаніана (Гораду папаў Львоў), бібліятэкі і музеяў Ватыкану. Пасля гутаркі мужа з Папам Рымскім яна далучылася да яго і ў другі раз (бо пабывала ўжо ў Апостальскім палацу на сустрэчы Папы і жонак кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў нарады Васьмёркі) павіталася і прыняла блаславенства ад Бенедыкта 16.
A вось кароткі нарыс аб Каталіцкім Касьцёле у ЗША.
Рымска-каталіцкі Касьцёл у гэтай краіне налічвае каля 70-ці мільёнаў вернікаў. Ёсьць найбольшым хрысьціянскім веравызнаньнем. Шточацьвёрты жыхар ЗША -гэта каля 23-ці працэнтаў усяго насельніцтва, - католік. У краіне ёсьць 195-ць дыяцэзый з 430-ю біскупамі на чале. Канфэрэнцыя Біскупаў ЗША ёсьць трэцяю па вялічыні пасьля італьянскай ды бразыльскай. З сярод 17-ці амерыканскіх кардыналаў 13-х ёсьць ва ўзросьце, маладзейшым 80-га году жыцьця. У краіне зарэгістравана 19-ць тысяч каталіцкіх парафій, ў якіх працуе 28.500 дыяцэзальных сьвятароў ды каля 86-ці тысяч законнікаў. Дыяцэзыі фінансуюцца выключна з ахвяраваньняў вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.