2009-07-09 13:14:47

Малітоўныя намеры Папы на месяц ліпень


Згодна з Агульным намерам Сьвяцейшага Айца мы молімся ў ліпені, каб хрысьціяне на Блізкім Усходзе маглі жыць сваёю вераю ў паўнаце свабоды ды быць прыладаю прымірэньня і міру.
Гэтая справа вельмі ляжыць на сэрцы Бэнэдыкту 16, часта вяртаецца ў яго высказваньнях. У 2006-м годзе Папа накіраваў да католікаў Блізкага Усходу спэцыяльнае каляднае пасланьне. У ім зьвяртае ўвагу, што жывуць яны у грамадзтвах, дзе большасьць становяць вызнаўцы іншых рэлігій. Адначасна іхнія краіны перажываюць сур”ёзныя цяжкасці, спалучаныя з напружаньнямі і насільлем, якое нішчыць. “Штодзённыя весткі, якія надыходзяць з Блізкага Усходу паказваюць на павялічэньне драматычнай сітуацыі, часта амаль без выхаду”- сьцярджае Бэнэдыкт 16 у лісьце да тамашніх католікаў. Мінула ўжо два з паловаю гадоў ад напісаньня гэтых словаў, але надалей зьберагаюць яны сваю актуальнасьць.
Папа заахвочвае, каб не замыкацца ў нянавісьці і жаданьні помсты за зазнаныя крыўды, таму што не можна тады даць спэцыяфічнага хрысьціянскага ўкладу ў развязку праблемаў. Неабходным ёсьць зразумець цярпеньні, якія зазнаюць іншыя ды цярплівы дыялог з імі. Сьвяцейшы Айцец запэўнівае католікаў гэтага рэгіёну аб сваёй блізкасьці і салідарнасьці. Прыпамінае, што мясцовыя Касьцёлы з цэлага сьвету суправаджаюць малітваю і міласэрнаю дапамогаю сваіх братоў з Блізкага Усходу. “Прычынаю суцяшэньня і надзеі,- піша Бэнэдыкт 16.- ёсьць для мяне сьвядомасьць, што хрысьціянскія супольнасьці Блізкага Усходу, якіх цярпеньні я вельмі добра ведаю, ёсьць жывыя і актыўныя. Рашуча, цераз сваю спэцыфічную тоеснасьць, даюць яны сьведчаньне веры ў акружаючых іх грамадзтвах. Жадаюць ўзносіць канстуктыўны уклад у залагоджаньне патрэб паасобных грамадзтваў ды цэлага рэгіёну”. Католікам Блізкага Усходу, якія жывуць часта ў цяжкіх сітуацыях, Папа прыпамінае, што прынятае з любоў”ю цярпеньне дае вялікую духоўную сілу.


Сьвяцейшы Айцец даручае на месяц ліпень таксама місійны намер. Мы маем маліцца, каб Касьцёл быў зародкам і сэрцам прыміранага чалавецтва, якое творыць адзіную Божую Сям”ю, дзякуючы сьведчаньню ўсіх вернікаў на цэлым сьвеце.
Гэтую тэму Папа крануў, між іншым, у часе сустрэчы з моладдзю Бразыліі ў часе свайго падарожжа да гэтае краіны два гады таму назад. 10-га мая 2007-га году Бэнэдыкт 16 заахвочваў маладых жыхароў Бразыліі, каб намагаліся асьвячаць сваю працу, выконваючы яе кампэтэнтна і сумленна, а цераз гэта прычыняліся да “поступу ўсіх і да асьвячаньня сьвятлом Слова ўсялякую дзейнасьць чалавека”. Паклікаў, каб тварылі грамадзтва больш справядлівае і братэрскае, не падвяргаючыся нянавісьці і насільлю. Указываў. што трэба даваць прыклад хрысьціянскіх паводзінаў ў прафэсыйным і грамадзкім асяродзі, вылучаючыся сумленнасьцю ў міжчалавечых ды прафэсійных адносінах . “Існуе – гаворыць Сьвяцейшы Айцец- вялікая прастора дзеяньняў, якія маюць асаблівы ўплыў на сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя пытаньні, на сколькі крыніцаю натхненьня для іх ёсьць Эвангэльле і сацыяльнае навучаньне Касьцёла”. Сярод гэтых дзеяньняў Бэнэдыкт 16 пералічыў ў першую чаргу “пабудову грамадзтва больш справядлівага і салідарнага, якое ўнутрана прыміранае і жыве ў міры”. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў неабходнасьць “імкненьня да ўстрыманьня насільля”. Успомніў затым “ініцыятывы ў карысьць аховы дэмакратычнага ладу і супольнага дабра, асабліва тыя, якія накіроўваюцца да адстараненьня дыскрымінацыі і да ўзаемнага ўзбагачаньня ўсіх”.








All the contents on this site are copyrighted ©.