2009-07-09 13:31:40

Апублікаваны каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Энцыклікі Папы Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate»
... («Любоў у праўдзе»).


Перадаем яго ў скароце
'' Гэта першая сацыяльная энцыкліка сучаснага Пантыфіка...Ідэя паходзіць з навучання святога Апостала Паўла, які ў Пасланні да Эфесцаў заклікае дзейнічаць паводле праўды ў любові. Таму любоў у праўдзе, як кажа Папа, з’яўляецца галоўнай сілай сапраўднага развіцця як кожнага чалавека, так і ўсяго чалавецтва.
Энцыкліка «Любоў у праўдзе» трансфармуе ...вучэнне Касцёла ні больш ні менш... як у адносіны паміж Касцёлам і светам,.. кажа пра інтэгральнае развіццё чалавецтва ў любові і праўдзе, пашыраючы навучанне Папы Паўла VI пра развіццё чалавецтва, прадстаўленае ў энцыкліцы «Populorum progression» («Развіццё чалавецтва»).
Папа Бэнэдыкт XVI навучае, што ў наш час, калі ўсё больш і больш гаворыцца аб правах, трэба памятаць, што яны (правы) нараджаюцца з абавязкаў. Таму неабходна навяртанне, каб бачыць эканоміку і працу, сям’ю і супольнасць, натуральнае права ў нас і ў створаным свеце як заклік, бо, паводле сацыяльнага вучэння Касцёла, развіццё чалавецтва — гэта пакліканне, якое ўключае ў сабе салідарнае прыняццё адказнасці за агульнае дабро. Праўда і любоў маюць фундаментальную сілу ў будаванні грамадства ... Святы Айцец у энцыкліцы «Любоў у праўдзе» падкрэслівае, што развіццё грамадства патрабуе праўды і любові, а таксама хрысціянства, сэрцам якога яны з’яўляюцца. Найбольшаю дапамогай, якую хрысціянства як рэлігія праўды і любові можа аказаць развіццю чалавецтва, з’яўляецца абвяшчэнне Хрыста, а праз гэта — вырашэнне праблемы прысутнасці Бога ў свеце і збаўленне свету праз любоў і праўду.
Пантыфік падтрымлівае ідэю папы Паўла VI пра дыялог са светам, праз які хрысціянства прысутнічае ў ім. Касцёл не з гэтага свету, але з веры апосталаў, і таму ён прыносіць карысць свету. Цэнтральная перспектыва ...энцыклікі ў тым, што сапраўднае развіццё чалавецтва нельга аддзяліць ад сацыяльнай справядлівасці.
Надзвычай важнае сцвярджэнне энцыклікі ў сувязі з праблемамі,.. выкліканымі працэсамі глабалізацыі і сучаснага эканамічнага крызісу, заключаецца ў тым, што любоў і праўда з’яўляюцца падмуркам грамадства і выконваюць функцыю ачышчэння эканомікі і палітыкі.
Права на жыццё і рэлігійную свабоду ў энцыкліцы прадстаўлена ў адносінах да працэсу развіцця, а антрапалагічнае пытанне — як пытанне сацыяльнае. Пракрэатыўнасць і сексуальнасць, аборт і эўтаназія, маніпуляцыя чалавечнай ідэнтычнасцю і генетычная селекцыя ацэньваюцца як найбольшыя сацыяльныя праблемы. Таму энцыкліка падкрэслівае, што нельга арганізоўваць праграмы развіцця чалавецтва, калі яны не ўлічваюць годнасць жанчыны, пракрэатыўнасці, сям’і і правоў зачатага дзіцяці.
Значная ўвага надаецца пытанням экалогіі,..што павінна вызваліцца ад ідэалогіі, якая не звяртае ўвагі на годнасць чалавечай асобы і разумее прыроду толькі як матэрыю. Клопат пра асяроддзе не будзе плённым, калі не будзе паяднаны з правам чалавечай асобы на жыццё — асноўным элементам чалавечай экалогіі...
Новым у сацыяльным вучэнні Касцёла, прадстаўленым у энцыкліцы «Любоў у праўдзе», з’яўляецца трактаванне праблемы тэхнікі ў сучасным свеце і яе ўплыву на развіццё чалавецтва. А менавіта, выключна тэхнічны менталітэт вядзе да таго, што ўсяго можна асягнуць у саюзе з нігілістычнай і рэлятывістычнай культурай. Таму новая энцыкліка з’яўляецца вялікай культурнай і навуковай прапановай.., бо рэсурсы сапраўднага развіцця не толькі эканамічныя, але таксама і нематэрыяльныя: культурныя, разумовыя, ..што залежаць ад волі чалавека.
У гэтым кантэксце чалавеку патрэбна новая перспектыва, якую толькі Бог, як любоў і праўда, можа даць. Гаворка ідзе менавіта пра тое, што прынцыпы любові ўваходзяць непасрэдна ў механізмы эканомікі і з’яўляюцца матывам сацыяльнай справядлівасці. Такім чынам, любоў і справядлівасць спрыяюць працэсам развіцця чалавецтва.
Таму можна сказаць, што энцыкліка «Caritas in veritate» упэўнена і з мужным рэалізмам хрысціянскай мудрасці глядзіць у будучыню."








All the contents on this site are copyrighted ©.