2009-07-09 13:47:00

2009 год даў Вільнюсу статус культурнай сталіцы Еўропы. Літва адзначае тысячагоддзе эвангелізацыі і першага прыпамінання аб ёй у еўрапейскіх летапісах.


Вось чаму Вільня першая са сталіц новых краін ЕўраСаюзу атрымала такі ганаровы тытул. Рэалізацыя праектаў у рамках гэтай праграмы будзе каштаваць сумарна за 3 гады Літве больш за 20 млнаў еўра, 60 працэнтаў з якіх вылучыў урад Літвы, астатнія выдаткі ўзяла на сябе самакіраванне горада Вільнюса.
Да канца юбілейнага года павінна завершыцца трохгадовая праграма ажыццяўлення 400 праектаў. Прычым, толькі адзін непасрэдна фінансаваў Еўрапейскі Саюз. Агульнаеўрапейскія грошы, аднак, дапамагліа развіццю інфраструктур краіны. Прайшла рэканструкцыя гістарычных будынкаў, адбыліся вялікія фестывалі культуры, па вуліцах Вільні ўжо 2 гады ездзяць новыя аўтобусы і тралейбусы з партрэтамі кампазітараў, музыка якіх і гучыць у гэтых транспартных сродках. 2009 год асабліва зрабіў Літву краінай фестываляў: духоўнай, класічнай і электроннай музыкі, яўрэйскай музыкі,субкультуры, рок-фестываль “Be2gether”
За апошнія 22 гады больш за 30 гарадоў краін ЕС атрымалі тытул «культурнай сталіцы Еўропы». Мэта ініцыятывы - пазнаёміць усіх еўрапейцаў з культурай і гістарыяй членаў ЕС, а таксама выпрацаваць доўгатэрміновую праграму развіцця гарадоў Старога кантыненту. Эстонія, Латвія і Польша атрымаюць права зрабіць адзін са сваіх гарадоў сталіцай Еўропы адпаведна ў 2011, 2014, 2016 гадах.










All the contents on this site are copyrighted ©.