2009-07-07 14:16:23

Тысячагоддзе Эвангелізацыі Літвы


З удзелам пасланніка Папы Бэнэдыкта 16 - кардынала Анжэло Содано, ў Вільні адбыліся галоўныя ўрачыстасьці Тысячагоддзя Літвы. Дзень 6-га ліпеня ёсьць таксама Днём дзяржавы – гадавінай каранацыі караля Міндоўга. Дакладна тысячу гадоў таму ўпершыню зьявілася назва „Літва”. Упершыню назва была зьмешчана ў Квэдлінбурскай хроніцы. Там, між іншым, апісанае місійнае падарожжа біскупа Бруна на памежжа Літвы й Русі, падчас якога ён загінуў „ад рук язычнікаў разам з 18 сябрамі й быў узяты ў неба”.
Галоўныя мерапрыемствы пачаліся ўзьняцьцём дзяржаўнага сьцягу й сьвятою Імшою ў віленскай катэдры. Пасьля Імшы адбылася сымбалічная цырымонія адкрыцьця Палацу кіраўнікоў, даўняга палацу Ягелонаў.
У рамках сьвяткаваньняў з нагоды тысячагодзьдзя першага пісьмовага ўспаміну пра Літву адчынена шэраг выставаў, між іншым, „Літва ў старых гістарычных крыніцах”, „Вавэль у Вільні. Ад Ягелонаў да канца Рэчыпаспалітай абодвух народаў”.
Ва ўрачыстасьцях прымаў удзел прэзыдэнт Польшчы Качыньскі, а таксама прыехалі прэзыдэнты Ўкраіны, Латвіі, Фінляндыі й манархі Нарвэгіі, Даніі й Швэцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.