2009-07-07 14:15:44

Новая Энцыкліка Папы Бэнэдыкта 16 "Caritas in veritate(Любоў - у праўдзе)"


7-га ліпеня ў Ватыкане была прадстаўлена новая тэалагічная праца Сьвяцейшага Айца. "Новая Энцыкліка дае сапраўдны шанец, але таксама і ёсьць выклікам,- сказаў айцец Анжэй Копроўскі, Дырэктар праграм Ватыканскага Радыё.- Пунктам адпраўленьня новае Энцыклікі ёсьць выдадзеная Папам Паўлам 6-м Энцыкліка “Популёрум Прогрэсіё” 40-к гадоў таму назад . Цяпер Бэнэдыкт 16 указвае на вялікія зьмены, якія ажыцьцявіліся ў сьвеце ад таго моманту. Энцыкліка “Карытас ін Вэрытатэ” заўважвае, што пабольшваецца сусьветнае багацьце ў глабальным значэньні, але ўзрастаюць таксама няроўнасьці. У багатых краінах стаюць убогімі новыя сацыяльныя слаі, нараджаюцца новыя формы галечы. Чалавечыя правы працоўных работнікаў недастакова перасьцерагаюцца на вялікіх прадпрыемствах. Міжнародная дапамога бедным краінам бывае часта нязгодню з яе прызначэньнем, трапляе да іншых.
Сьвяцейшае Айцец далей ў сваёй Энцыкліцы піша, што сыстэматчна пабольшваецца няроўнасьць паміж сацыяльнымі слаямі ў адной і той краіне, выстаўляючы на рызыку самую дэмакратыю. У гэтым кантэксьце непакоіць няроўнасьць шанцу доступу да працы ды таго, што тычыцца так званага экалагічнага здароў”я нашага зямнога шару.
Папа сьцявярджае, што зьмянілася сітуацыя статусу дзяржавы. З аднаго боку мусіць яна змагацца з абмежаваньнямі, якія накідае ёй новы міжнародны эканамічна-гандлёвы і фінансавы кантэксты, а з другога боку дзяржава выяўляе сваю недастатковасьць, непрадукцыйнасьць адносна патрэб грамадзтва. Як гаворыць Папа, рынак нішчыць пачуцьцё салідарнасьці, а эканамічныя рэформы не даходзяць да грамадзян і ствараюць пачуцьцё страху.
Сьвяцейшы Айцец некалькі разоў зьвяртае ўвагу на неабходнасьць лепшага ўдакладненьня ролі публічных уладаў, менавіта, каб былі ўзмоцненыя дэмакратычныя формы ўдзелу ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы праз арганізацыі, ўласьцівыя свабоднаму грамадзтву.
На заканчэньне сваёй Энцыкліцы Бэнэдыкт 16 зьвяртаецца да ўсіх людзей добрай волі, але асабліва да супольнасьці Касьцёла. “Калі мы пакліканыя да ўдзелу ў сям”і Бога, як Яго дзеці, будзем таксама здольныя нарадзіць новую думку і выявіць новую энэргію ў служэньні сапраўднаму цэласнаму ўзаемадзеяньню. Найбольшаю сілаю ў служэньні разьвіцьцю ёсьць хрысьціянскі гуманізм, які ажыўляе любоў і дазваляе нам прытрымлівацца праўды. Прыняцьце Бога адкрывае нас на салідарнасьць да нашых братоў ды аховы жыцьця, разуметай як салідарнае і радаснае заданьне."
У прэс-канфэрэнцыі, ў часе якой прысутныя журналісты змаглі з ёй пазнаёміцца, прынялі ўдзел: кардынал Рэнато Марціно, старшыня Папскай Рады “Юстыцыя эт Пакс”, кардынал Поль Кордэс, які кіруе Папскаю Радаю “Кор Унум” ды кансультант Папскае Рады “Юстыцыя эт Пакс” прафэсар Стэфан Дзамані з Унівэрсытэту італьянскага горада Балонья.
Больш аб новай Энцыкліцы Папы Бэнэдыкта 16 мы будзем гаварыць у нашых наступных праграмах.








All the contents on this site are copyrighted ©.