2009-07-06 13:25:41

Бэнэдыкт 16 перад сустрэчаю на Вярхах у Аквілі ( Італія) напісаў спэцыяльнае пасланьне


Папа накіраваў спэцыяльнае пісьмо да прэм”ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлусконі з нагоды сустрэчы Васьмёркі, якая пачынаецца ў Аквіліі 8-га ліпеня.
Сьвяцейшы Айцец выразна піша, што сусьветны крызіс не звальняе нікога з адказнасьці за яшчэнайбольш патрабуючых. Замест забіраць міжнародную дапамогу, трэба ўзняць канкрэтныя дзеяньні, асабліва ў карысьць Афрыкі і дзяржаваў найслабей разьвітых. Па прыкладу Яна Паўла ІІ, які заклікаў да дараваньня даўгоў найбольш убогім краінам, Бэнэдыкт 16 робіць заклік да ўрадаў краін найбольш разьвітых, каб падтрымлівалі разьвіцьцё іншых, бяручы пад увагу чалавечую асобу. Папа піша аб патрэбе ствараньня новых месцаў працы ды аб паўсюдным доступе да адукацыі. Падкрэсьлівае, што “яна становіць неабходную ўмову дэмакратыі, барацьбы з карупцыяю, поўнага карыстаньня з палітычных, эканамічных і сацыяльных правоў, а таксама сапраўднага адраджэньня ўсіх дзяржаваў, таксама і бедных”.
Падкрэсьліваючы неабходнасьць ўзьняцьця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, Бэнэдыкт 16 заклікае, каб, міма існуючых цяжкасьцей, здольвалі імкнуцца да ажыцьцяўляньня 3-Тысячагадовых Мэтаў Разьвіцьця. Справа ідзе тут пра адстараненьне да 2015-га году сусьветнае галечы. Прыпамінае адначасна, што супрацоўніцтва павінна ахопліваць не толькі эканамічныя пытаньні, але таксама праблемы міру, сусьветнае бясьпекі, раззбраеньня, аховы здароў”я ды турботы пра натуральнае асяроддзе. На заканчэньне свайго ліста да ўдзельнікаў Сустрэчы ў Вярхах Папа падкрэсьлівае, што ў дыскусіях аб дарогах выхаду з крызісу не трэба слухаць толькі найбольш багатыя краіны, але трэба таксама пачуць “голас Афрыкі і дзяржаваў, слабей эканамічна разьвітых”.








All the contents on this site are copyrighted ©.