2009-07-04 10:09:03

Персанальныя зьмены ў Ватыкане


Папа Бэнэдыкт 16 прыняў адрачэньне ад пасады архіпрэзьбітэра Базылікі Сьвятога Паўла за Мурамі, якое з огляду на век склаў кардынал Андрэя Монтэзэмолё. Ягоным наступнікам Папа назначыў арцыбіскупа Франчэско Монтэрысі, які дагэтуль быў сакратаром Кангрэгацыі да спраў Біскупаў.
За тое новым сакратаром Кангрэгацыі да спраў Біскупаў стаў 71-н гадовы арцыбіскуп Мануэль дэ Кастро. Дагэтуль быў ён Апостальскім Нунцыем у Гішапніі ды ў Княстве Андоры.
Бэнэдыкт 16 замяніў таксама кіраўніка Бюро Працы Апостальскай Сталіцы. На гэты пасад быў назначаны айцец Джорджо Горбэльліні, паднесены адначасна да годнасьці біскупа. Дагэтуль быў ён заступнікам гэнэральнага сакратара Губэрнатарату Ватыканскае Дзяржавы.








All the contents on this site are copyrighted ©.