2009-07-04 10:08:49

Папа Бэнэдыкт 16 адведае Рэспубліку Чэхіі- вось праграма візыту


У Ватыкане абвешчана праграму трохдзённага апостальскага падарожжа Сьвяцейшага Айца да Чэшскае Рэспублікі. Яно адбудлзецца ў днях 26-28 верасьня.
Папу прывітаюць на лётнішчы ў Празе ў суботу 26-га верасьня. Гэтага самага дня Бэнэдыкт 16 адведае Касьцёл Маці Божай Пераможнай, дзе аддаецца пашану статуі Дзіцятка Ісуса. Пасьля поўдня Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з Прэзыдэнтам краіны а таксама з прадстаўнікамі палітычных уладаў ды дыпламатычным корпусам. Вечарам, у катэдры Сьвятога Віта, адправіць Вячэрню для духавенства, сэмінарыстаў ды членаў рэлігійных рухаў.
У нядзелю 27-га верасьня, перад абедам, Бэнэдыкт 16 адведае Брно. Там адслужыць Сьвятую Імшу. Пасьля поўдня, ўжо ў Празе, ёсьць запланаваныя дзьве сустрэчы: экумэнічная ў сядзібе Арцыбіскупа ды са сьветам навукі ў замку на Градчанах.
У панядзелак 28-га верасьня, ў літургічны ўспамін Сьвяттога Вацлава, Папа адведае ягоную Базыліку ў Старым Балеслаўцу, дзе Патрон Чэхіі панёс мучаніцкую сьмерць. Адслужыць там Сьвятую Імшу а пасьля абеду вернецца ў Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.