2009-07-03 13:53:38

Памёр былы дырэктар Ватыканскага Радыё айцец Паскуале Боргомэо



У чацьвер 2-га ліпеня, пасьля абеду, памёр былы Гэнэральны Дыржктар Ватыканскага Радыё, айцец Боргомэо. Нарадзіўся Ён 20 сакавіка 1933 году ў Нэапалі, Італія. Да Закону Айцоў Езуітаў уступіў 3 кастрычніка 1948-га году. Амаль 35-ць гадоў айцец Боргомэо працаваў у Ватыканскім Радыё, з пачатку як Адказны за Цэнтральную Рэдакцыю, затым як Дырэктар Праграмаў і ў канцы як Гэнэральны Дырэктар нашага радыёвяшчаньня. Айцец Боргомэо,- як сказаў цяперашні Гэнэральны Дырэктар нашага Радыё айцец Фэдэрыко Лёмбарді, - прыклаў многа сілаў, каб Радыё Папы было вядомым не толькі ў каталіцкім сьвеце, але таксама ў італьянскіх масс-мэдыях, асабліва ў вялікіх міжнародных радыёфанічных арганізацыях.
Паховяны Айца Паскуале Боргомэо адбудуцца ў суботу раніцай 4-га ліпеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.