2009-07-03 13:55:11

Мэмарыяльная дошка прысьвечаная візыту Яна Паўла ІІ ў польскі парлямэнт


У Сэйме – ніжэйшай палаце польскага парлямэнту – адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі, прысьвечанай візыту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ у польскі парлямэнт.
Сьвяты Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі абедзьвюх палатаў 10 гадоў таму. Гэта быў першы ў гісторыі паломніцтваў Яна Паўла ІІ візыт у нацыянальным парлямэнце.

Ва урачыстасьці ўдзельнічалі, між іншым: старшыня польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі, варшаўскі мітрапаліт арцыбіскуп Казімеж Ныч і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Юзэф Кавальчык, які заахвочваў прысутных задумацца ня толькі пра тое, што 10 гадоў таму ў Сэйме сказаў Яна Павал ІІ, але таксама над іншымі выказваньнямі Сьвятога Айца. Арцыбіскуп прыгадаў, што Ян Павал ІІ быў адной з многіх постацяў на польскім шляху да свабоды.
Апаостальскі Нунцый Юзаф Кавальчык сказаў: 30 гадоў таму ў 1979 годзе, калі Папа Рымскі Ян Павал ІІ прыехаў у Польшчу зь першым паломніцтвам, ён стаў перад намі не як палітык, але як пастыр усеагульнага Касьцёла, першы Папа Рымскі – паляк i выконваў гэтую ролю натхнёна.
10 гадоў таму (11 чэрвеня 1999 г.) у часе свайго паломніцтва ў Польшчу, Папа Рымскі Ян Павал ІІ сустрэўся з прадстаўнікамі абедзьвюх палатаў польскага парлямэнту. У сустрэчы з пантыфікам удзельнічалі, між іншым, тагачасны прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі й былы прэзыдэнт Лех Валэнса.
У сваёй прамове, накіраванай да парлямэнтароў, Ян Павал ІІ аднёсься да польскага парлямэнтарызму й пераменаў, якія прайшлі ў краіне пасьля 1989 году








All the contents on this site are copyrighted ©.