2009-07-03 13:54:00

Казахстан: Трэці Сусьветны Кангрэс Рэлігійных Кіраўнікоў


Хрысьціяне, мусульмане, гэбрэі і буддысты, прадстаўнікі розных Касьцёлаў і міжнародных арганізацый сустрэліся ў сталіцы Казахстану Астане. Мэтаю сустрэчы быў абмен думкамі на тэму праблемаў сучаснага сьвету ды прадстаўленьне дарог суіснаваньня рэлігій ў розных краінах сьвету. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 60-т дэлегацый. На чале Ватыканскай Дэлегацыі стаяў кардынал Жан Луі Торан, старшыня Папскае Рады да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу.
Сусьветныя Кангрэсы Рэлігійных Кіраўнікоў ёсьць арганізаваныя з ініцыятывы Прэзыдэнта Казахстану, Нурсултана Назабар”ева.
Дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы была незадаволена з прыёму. Як сказаў айцец Всеволод Чаплін: “Мы былі вельмі зьдзіўленымі, калі на цырымоніі адкрыцьця пасьля выступленьняў дэлегатаў Ватыкану і Лютэранскае Царквы нехапіла часу для дэлегата Маскоўскага Патрыярхату. У Казахстане і ў Цэнтральнай Азіі рускае праваслаў”е ёсьць найбольш шматлікім. Апрача таго- сказаў айцец Чаплін,- мамэнт для адчытаньня ліста Патрыярха Кірыла да ўдзельнікаў з”езду, вызначана на канец другога пасяджэньня пасьля выступленьняў прадстаўнікоў шэрагу іншых хрысьціянскіх супольнасьцей і ісламскага сьвету ды, што найбольш зьдзіўляе, дзяржаўных чыноўнікаў”
Наступны Сусьветны Кангрэс Рэлігійных Кіраўнікоў адбудзецца праз тры гады зноў у Астане.








All the contents on this site are copyrighted ©.