2009-07-03 13:54:53

Дваццацітысячны артыкул у беларускай Вікіпэдыі -- класычным правапісам


На Беларускай Клясычнай Вікіпэдыі зьявіўся 20 000-ны артыкул. Па колькасьці артыкулаў яна займае 65-е месца сярод іншых моваў.
У той самы час існуе беларуская Вікіпэдыя школьным правапісам. Гэтая мае 15907 артыкулаў і займае 71-е месца адпаведна.
Ад пачатку заснаваньня 12 жніўня 2004-га артыкулы ў сусьветнай энцыкляпэдыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы клясычным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпэдыі акадэмічным правапісам. Вікіпэдыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і з восені 2008 вікіпэдыя клясычным правапісам перагнала яе.
Wikipedia.org — гэта вольная энцыкляпэдыя. Узяць удзел у стварэньні яе можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.








All the contents on this site are copyrighted ©.