2009-07-02 12:38:26

Праваслаў"е на дарозе ўнутранага экумэнізму


Старшыня Аддзелу Вонкавых Кантактаў Маскоўскага Патрыярхату не выключыў, што ў будучыні могуць зьявіцца новыя мясцовыя Праваслаўныя Цэрквы. На думку арцыбіскупа Гілярыёна Альфеева мелі б яны узьнікнуць у выніку кансалідацыі розных праваслаўных супольнасьцей, што жывуць ў дыяспары. Тымчасам у Праваслаўнай Царкве трываюць падрыхтоўкі да Вялікага Сабору Усходняе Царквы.
Арцыбіскуп Гілярыён Альфееў падкрэсьліў, што найважнейшым заданьнем ёсьць паглыбленьне адзінства паміж праваслаўнымі. Выяўленьнем гэтае еднасьці будзе “Сьвяты Вялікі Сабор Усходняе Праваслаўнае Царквы”. Заданьнем Сабору мае быць акрэсьленьне тэалагічнае тоеснасьці, абмеркаваньне пытаньняў катэхізацыі, душпастырства і ўключэньне Царквы ў развязку праблемаў сучаснага грамадзтва”.
Чацьвёртая перадсабаровая сустрэча адбудзецца ў днях 6-13 чэрвеня ў цэнтры Канстантынопальскага Патрыярхату ў Шамбэсі ў Швейцарыі. Пачаўшы ад 1976-га году адбыліся тут тры перадсабаровыя сустрэчы . Тэмаю найбліжэйшае будзе эклезыялагічнае самаакрэсьленьне Праваслаўнае Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.