2009-07-02 12:37:15

Новая Энцыкліка Папы Бэнэдыкта 16 зьявіцца 7-га ліпеня



Прадказаная Папам новая сацыяльная Энцыкліка “Caritas in veritate” будзе прадстаўлена ў Ватыкане 7-га ліпеня. У Прэс-канфэрэнцыі прыймуць удзел: кардынал Рэнато Мартіно, старшыня Папскае Рады “Юстыцыя эт Пакс”; кардынал Поль Кордэс, які кіруе Папскаю Радаю “Кор Унум” ды кансультар Папскае Рады “Юстыцыя эт Пакс” прафэсар Замані з Балонскага Унівэрсытэту.
За тое 3-га ліпеня падобная Прэс-канфэрэнцыя будзе прысьвечаная дасьледаваньням саркафагу Сьвятога Паўла. У ёй прыйме ўдзел архіпрэзьбітар Базылікі Сьвятога Паўла за Мурамі, кардынал Андрэа Монтэцэмолё ды дырэктар навуковае лабараторыі Ватыканскіх Музэяў, прафэсар Ульдэрыко Сантамарыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.