Сустрэча Бэнэдыкта 16 з новымі мітрапалітамі, якія атрымалі палій
30-га чэрвеня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з 34-ма мітрапалітамі ды іх блізкімі, якія
ў панядзелак 29-га чэрвеня атрымалі палій. У сваёй прамове да іх Папа сказаў: “Будзьце
прыкладнымі пастырамі, руплівымі, люблячымі Бога і свае супольнасьці”. Далей спасылаючыся
да Году Сьвятарства падкрэсьліў, што адкрыцьцё на Бога і бліжніх дапаможа арцыбіскупам
падтрымліваць сьвятароў, якія зьяўляюцца іхнімі першымі супрацоўнікамі ў паслузе ды
пасьпяхова абвяшчаць Эвангэльле. Сьвяцейшы Айцец затым па імені прывітаў кожнага
з мітрапалітаў, якія ад 29-га чэрвеня носяць асаблівы знак еднасьці з Наступнікам
Сьвятога Пятра. Вось прывітаньне Папы Мітрапаліту Мокшыцкаму: