2009-06-29 12:07:59

Сьвятыя Пятро і Павал: патранальныя ўрачыстасьці ў Вечным Горадзе



З удзелам некалькі тысяч вернікаў у Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра ў панядзелак 29-га чэрвеня была адслужана Сьвятая Імша з нагоды ўрачыстасьці Сьвятых Пятра і Паўла. У часе яе Папа надзяліў палій 34-м новым мітрапалітам, сярод якіх быў арцыбіскуп шчэцінска-каменьскі, Андрэй Дзега ды арцыбіскуп львоўскі лацінскага абраду, Мячыслаў Мокшыцкі. Палій ёсьць знакам адзінства з Рымскім Папам ды ўлады на тэрыторыі паасобнае касьцельнае правінцыі. Ушыты з высьвячанай воўны шарф ёсьць сімбалям Хрыстовага стаўленьня Добрага Пастыра, які нясе на плячах загубленую авечку. Уручэньне палія абазначае пакліканьне да любові па прыкладу Хрыста і разам з Ім, а таксама ў лучнасьці з іншымі, якія пакліканыя быць пастырамі Касьцёла.
“Біскуп – сказаў Папа ў часе казаньня- ёсьць ахоўнікам альбо наглядальнікам. Сам Хрыстос ёсьць біскупам душаў, як гаворыць Сьвяты Пятро. “Калі Хрыстос ёсьць біскупам душаў, заданьнем біскупа.- дадаў Бэнэдыкт 16- ёсьць, каб чалавек не страціў сваёй істоты, здольнасьці да праўды і любові; зрабіць ўсё, каб чалавек пазнаў Бога; каб не загубіўся ў цёмных завулках; каб не папаў у ізаляцыю; але каб быў адкрыты для супольнасьці. Ісус, “біскуп душаў” ёсьць прыкладам усялякае біскупскае і сьвятарскае паслугі. Быць біскупам, быць сьвятаром абазначае прыняць стаўленьне Хрыста. Думаць, бачыць і дзейнічаць пачынаючы ад Ягонага стаўленьня- гаварыў Бэнэдыкт 16.
Папа далей падкрэсьліў, што Апостал Пятро ў сваім Першым Пасланьні, піша таксама, што “не хопіць гаварыць”, пастыр мусіць стаць “прыкладам для стада”. Слова Божае ёсьць несенае з мінуўшчыны ў сучаснасьць. Гэта цудоўна, як у Сьвятых Слова Бога стаецца словам накіраваным да нашых часоў. У такіх постацях як Францішак, а пазьней Айцец Піё і ў многіх іншых, Хрыстос стаў сапраўды сучасным іхніх пакаленьняў; слова выйшла з мінуўшчыны і ўвайшло ў сучаснасьць. Вось, што значыць быць пастырам: прыкладам для стада: жыць Словам цяпер, ў вялікай супольнасьці Касьцёла- сказаў Бэнэдыкт 16.
Апошнюю частку казаньня Папа прысьвяціў значэньню слова “душа”, якая не цешыцца сёньня папулярнасьцю, так як “збаўленьне душаў” здаецца быць праяўленьнем “хрысьціянскага індывідуалізму”. Тымчасам праўда астаецца, а недахоп турботы пра душу,нішчыць не толькі адзінкі, але пагражае прызначэньню ўсяго чалавецтва. Без аздараўленьня душ, без аздараўленьня чалавека ад унутра не можа быць збаўленьня для чалавецтва- закончыў сваю прамову Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.