2009-06-29 12:08:15

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 28-га чэрвеня


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16-ы сустрэўся на Плошчы Сьвятога Пятра з вернікамі, каб разам з імі адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Папа сказаў, між іншым, што прыклад Сьвятых можа ажыўляць веру і рабіць больш дынамічнаю душпастырскую дзейнасьць. Заахвочваючы да гэтага Касьцёл прапануе нават гадавыя фармацыйныя цыклы паказваючы людзей, якіх жыцьцё і вера могуць быць прыкладам і для сучасных людзей.
Чарговым этапам фармацыі ў Касьцёле становіць Год Сьвятартсва. Постацю, якая ставіцца за прыклад, ёсьць Сьвяты Пробашч з Арс, Ян Марыя Вянэй. Бэнэдыкт 16 выказаў надзею, што гэты чарговы, духоўны і душпастырскі імпуль прынясе шматлікія дабрадзействы для ўсіх верных, асабліва для сьвятароў.
RealAudioMP3
Гэты Год мае быць укладам ва ўнутранае аднаўленьне ўсіх сьвятароў, каб давалі яны яшчэ больш выразнае і рашучае эвангэльскае сьведчаньне адносна сучаснага сьвету- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Апостал Павал ёсьць тут дасканалым прыкладам да насьледаваньня не толькі ў канкрэтнасьці жыцьця, але яшчэ больш у любові да Хрыста, ў руплівасьці абвяшчаньня Эвангэльля, ў адданасьці супольнасьці. Сьвяты Павал ёсьць прыкладам сьвятара, які поўнасьцю атаясамліваецца са сваёю паслугаю- як будзе ім таксама сьвяты пробашч з Арс сьвядомы, што нясе каштоўны дар- гэта значыць: пасланьне збаўленьня, якое аднак нясе ў “гліняных посудах”. Дзеля гэтага ёсьць ён сільны і пакорны, перакананы, што ўсё ёсьць творам Бога, ўсё Яго ласкай. Кожны прэзбітар- сказаў на заканчэньне Папа- мусіць поўнасьцю належаць да Хрыста і да Касьцёла, ў якім пакліканы, каб ахвяравацца з непадзельнаю любоў”ю як верны муж сваёй жонцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.