2009-06-26 12:34:03

У Глыбокім працягваецца "Magnificat- 2009"


У гарадку Глыбокае на Беларусі працягваецца V Міжнародны каталіцкі фэстываль хрысьціянскіх фільмаў і перадачаў „Magnificat-2009”. Мерапрыемства арганізавала віцебская дыяцэзія пад патранажам беларускага Эпіскапату. У конкурсе возьме ўдзел 40 тэлевізійных праектаў з 15 краінаў. Чальцы журы паглядзелі ўжо прапановы Індыі, Эстоніі, Італіі, Расеі й Польшчы. Упершыню ў рамках фэстывалю можна будзе паглядзець фільмы зь Нямеччыны, Ірляндыі й Аўстрыі.
Пасля заканчэньня конкурсу, ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі будуць арганізаваныя адмысловыя паказы.
Міжнародны каталіцкі фэстываль хрысьціянскіх фільмаў і перадачаў „ Magnificat-2009” адбываецца ўжо пяты раз. За гэты час беларускія гледачы змаглі пазнаёміцца з амаль двумя сотнямі фільмаў на хрысьціянскую тэму з 15 краінаў сьвету. Мерапрыемства закончыцца ў бліжэйшую суботу.








All the contents on this site are copyrighted ©.