2009-06-25 11:28:53

Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам першай прэміі І Міжнароднага фэстывалю славянскай паэзіі "Спяваючыя пісьмёны"


Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам першай прэміі І Міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі “Спяваючыя пісьмёны” (“Поющие письмена”), які праходзіў 6—10 чэрвеня ў Цвяры (Расія). Пра гэта паведаміў філосаф і культуролаг Валянцін Акудовіч.
У творчай акцыі, арганізаванай Міністэрствам культуры Расіі і адміністрацыяй Твярской вобласці з нагоды 210-годдзя з дня нараджэння А.С.Пушкіна, прынялі ўдзел лепшыя паэты з усіх славянскіх краін.
Валянцін Акудовіч адзначыў, што Някляеў для яго "перш за ўсё той, хто разбурыў адзін з самых устойлівых літаратурных стэрэатыпаў, што лепшыя вершы паэтамі пішуцца у маладосці. Гэта справядліва, таму што паэзія перш за ўсё трымаецца на пачуццях, а чалавек найбольш эмацыянальны ў маладыя гады. Але некалькі год таму назад Някляеў напісаў паэму "Ложак для пчалы". Гэтая паэма— лепшае з ўсяго, што ён калі-небудзьі пісаў, і адна з лепшых ва ўсёй беларускай літаратуры. Калі не самая лепшая".
Па словах Акудовіча, Някляеў надзелены многімі талентамі— "ад таленту быць чалавекам да такога рэдкага сярод сапраўдных творцаў таленту, як арганізацыйны".
"Мала, хто ведае, што Някляеў — галоўны Рэдактар, як гавораць, ад Бога. Я ўдзячны лёсу за тое, што Някляеў у свой час запрасіў мяне працаваць у часопіс "Крыніца", інакш я наўрад ці змог бы зразумець ўсё багацце і прыгажосць гэтага чалавека", — падкрэсліў Акудовіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.