2009-06-24 14:11:26

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 24-га чэрвеня



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Касьцёла.
RealAudioMP3
З нагоды 150-й гадавіны сьмерці Сьвятога Яна Вянэя, ва ўрачыстасьць Найсьвятога Сэрца Госпада Ісуса, мы пачалі “Год Сьвятарства”. Яго мэтаю зрабіць больш уражлівымі сьвятароў на патрэбу аднаўленьня і паглыбленьня духоўнага жыцьця ад якога залежыць пасьпяховасьць іхняе паслугі ды ажыўленьне сьвядомасьці Божае Ласкі, якая сплывае на Касьцёл і сьвет цераз ласку сьвятарства. Кожны сьвятар, жадаючы насьледаваць Сьвятога Пробашча з Арс, павінен усьвядоміць сабе, што ў сучасны час, у абліччы глабалізацыі сьвету, сьціраюцца ўяўна быццам-бы дзьве канцэпцыі сьвятарства. Першая акрэсьленая паняьццем служэньня- працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- засяроджваецца на вонкавай актыўнасьці сьвятара перад супольнасьцю і кожным з вернікаў. Другая падкрэсьлівае значэньне сьвятарства як сакраманту. Супярэчнасьць ўяўная, бо па сутнасьці паслугаю сьвятара ёсьць нахіліцца над жыцьцём вернікаў, якіх штодзённасьцю ёсьць безупынная Літургічная ахвяра, якой цэнтрам ёсьць Эўхарыстыя. Эвангэлізаваць ў сучасны час па прыкладзе Сьвятога Пробашча з Арс гэта быць слугою Божага Слова; сьвятар як Хзрыстос ёсьць ахоўнікам збаўчых таямніцаў, Сакрамантаў, пасрэднікам перад Богам усялякіх чалавечых спраў.
Марыі, Маці Касьцёла,- сказаў на заканчэньне сёньняшняе катахэзы Сьвяцейшы Айцец.- даручым у сваіх малітвах як пачатак Году Сьвятарства так і самых сьвятаролў цэлага сьвету.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.