Сёлетняя сустрэча моладзі Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі ў Івянцы
адбудзецца 25–26 ліпеня. Яна супадае з 20-гадовым юбілеем біскупскай хіратоніі Мітрапаліта
Тадэвуша Кандрусевіча. Гэтая сустрэча будзе праходзіць на ўзроўні архідыяцэзіі,
аднак яна будзе адкрыта і для моладзі з іншых дыяцэзіяў. Моладзевая малітоўная
сустрэча будзе праходзіць пад дэвізам «QuisutDeus» («Хто ж, калі не Бог») - уласна
такі біскупскі дэвіз Мітрапаліта Тадэвуша. Сустрэча будзе праходзіць у дні, калі 20
гадоў таму, 25 ліпеня, Папа ўзвысіў Тадэвуша Кандрусевіча да годнасьці біскупа.