2009-06-20 09:54:21

"Нават слабасьці маюць весьці да Сэрца Ісуса": ў Ватыкане адкрыўся Год Сьвятарства


Вячэрняю, якая была адпраўлена ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра ў пятніцу 19-га чэрвеня, пачаліся ў Каталіцкім Касьцёле сьвяткаваньні Году Сьвятарства. З гэтае нагоды прыбылі ў Рым рэліквіі сэрца Сьвятога Яна Марыі Вянэя. Урачыстасьць пачалася ад адданьня пашаны Патрону пробашчаў, які з волі Папы Бэнэдыкта 16 будзе Патронам усіх сьвятароў..
У сваім слове ў часе гэтае Вячэрні Бэнэдыкт 16 прыпомніў перакананьне Сьвятога Яна Вянэя, што “Сьвятарства- гэта любоў Сэрца Ісуса”. Сьвяцейшы Айцец заахвоціў усіх да роздумаў над апублікаваным у чацьвер 18-га чэрвеня Пасланьнем з нагоды Году Сьвятарства, жадаючы, каб яно прычынілася да ўзросту веры ў Хрыста, які разлічвае на сваіх сьвятароў. Папа прыпомніў, што толькі шчыльнае насьледаваньне Хрыста дае пасьпяховасьць сьвятарскай паслузе.
“Нават нашыя недахопы, абмежаванасьці і слабасьці, павінны нас весьці да Сэрца Ісуса”.- сказаў Бэнэдыкт 16. Праўдаю ёсьць, што грэшнікі, абажаючы Хрыста, ад Яго павінны навучыцца неабходнага “жалю за грахі”, які вядзе іх да Айца. Тым больш адносіцца гэта да сьвятароў. У гэтым кантэксьце немагчыма забыцца, што нічога так не раніць Касьцёл, Цела Хрыстовае, як грэх яго пастыраў, асабліва тых, якія заменьваюцца ў “злодзеяў авечак” , зводзяць іх уласным навучаньнем альбо зьвязваюць іх путамі граху і сьмерці. Таксама і да нас, дарагія сьвятары- сказаў Папа- адносіцца заклік да наверненьня і зьверненьня свайго аблічча да Божае Міласэрнасьці. Таксама і мы павінны пакорна і безупынна ўпрошваць Сэрца Ісуса, каб ахоўвала нас ад спрашнае небясьпекі шкодзіць тым, якіх маем збавіць”.
На заканчэньне Папа падкрэсьліў, што Касьцёл патрабуе сьвятых сьвятароў, якія сваім сьведчаньнем дапамогуць верным зазнаваць міласэрную дабрату Бога.
Вячэрня, якая дала пачатак Году Сьвятарства, закончылася эўхарыстычным абажаньнем.








All the contents on this site are copyrighted ©.