2009-06-20 09:56:19

Міссурі: у гэтым амерыканскім штаце жыве і нясе святарскае паслугоўванне двум парафіям ксёндз Джон Гронер. Заўсёды. нават на святой Імшы, побач сядзіць ягоны сабака.


Менавіта ён - чатырохногі сябра сочыць за станам здароўя свайго гаспадара. Справа ў тым, што сабака парйшоў спецыяльную школу вырозніваць пах чалавека, якому ёсць недахоп цукру ў крыві. Гэта такзваная гіпаглікемія, варыянт дыябету. Людзі, хворыя на яго, могуць часта губляць прытомнасць, нават у месцах, небяспечных для жыцця - на дарозе, за рулём ці пераходзячы мост, напрыклад. Сабака Ліллі - гэта мяшанка лабрадора і брэтонскага спаніеля - калі чуе набліжэнне прыступа ў святара, кідаецца лізаць яму твар, і айцец джон хуценька глытае таблетку. Перад тым, як ёнузяў сабаку, святар думаў, што прыдзецца пакінуць служэнне, бо часта губляў прытомнасць. Ліллі першы раз прысутнічаў на службе шчэ шчанюком. Ён паводзіў і паводзіць сабе ў царкве вельмі добра, і парафіяне касцёлаў Сан Рабэрта ў Сент-Рабэрце і Сан Джуды ў Рычлендзе прывыклі да яго. Айцец Джон Гронер расказаў таксама журналістам, што сабака дапамагае прыклікаць увагу дзяцей да Імшы, а яшчэ - растапіць сэрцы увязненых у турму горада Джэферсан-сіці, куды святар таксама нясе сваю духоўную дапамогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.