2009-06-20 09:54:47

Адкрыцьцё "Году Сьвятарства" ў Грэка-каталіцкім Цэнтры Сьвятога Язэпа ў Менску


У пятніцу 19 чэрвеня 2009 г.прыпадае першая гадавіна сустрэчы Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Рымскага Бенядыкта XVI Кардынала Тарчызіо Бэртонэ з Супольнасьцю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды асьвячэньня ім Грэка-каталіцкага цэнтра імя сьвятога і праведнага Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ, 6).


У той жа дзень Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI адчыніo Год сьвятарства ў Паўсюдняй Царкве, дэвіз якога — «Вернасьць Хрыста, вернасьць святара».


У духовай Сулучнасьці з Яго Сьвятасьцю Папам Бенядыктам XVI, Год сьвятарства ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве ўрачыста адкрыў Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч.
У Цэнтры сьв. Язэпа ён узначаліў Боскую Літургію ў 18:30 гадз., у саслужэньні з Апостальскім Візітатарам БГКЦ ды грэка-каталіцкімі сьвятарамі з усёй Беларусі.


Гэта было ў той самы час, калі Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI ў Рыме ўрачыста распачаў Год сьвятарства падчас Вячэрні (Нешпараў) урачыстасьці Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса.










All the contents on this site are copyrighted ©.