2009-06-18 13:59:43

Пякін. Міністэрствы прамысловасці і інфарматыкі КНДР выдалі заяву аб усталяванні на ўсіх кампутарах нацыянальнай вытворчасці спецыяльных фільтраў для непажаданых праграм.


Фільтруючыя праграмы будуць адсякаць доступ да матэрыялаў парнаграфічнага і падрыўнога характару, якія распаўсюджваюцца праз сусветную сетку Інтэрнету. Прадстаўляецца такая праграмная дапамога прадпрыемствам і гандлёвым установам за дзяржаўныя сродкі. Выступаючы перад СМІ краіны, прадстаўнікі Міністэрстваў падкрэсліваюць, што мера прымаецца ў адпаведнасці са шматлікімі просьбамі з боку выкладчыкаў школ і бацькоў, заклапочаных станам маральнасці выхавання дзяцей і моладзі. Паведамляецца таксама, што ў эксперыментальным парадку ў кастрычніку мінулага году такія ахоўныя праграмы-фільтры былі ўжо ўсталяваныя у кампутарах, якія выпускаліся і купляліся карыстальнікамі ў горадзе Чжэнь Чджоў. Вопыт паказаў, што гэта не зменьшыла попыт пакупнікоў на камп'ютары.







All the contents on this site are copyrighted ©.