2009-06-18 13:57:37

Папа Бэнэдыкт 16 да Патрыярха Тваля: жаданьне пераадоленьня цяжкасьцяў


Сьвяцейшы Айцец запэўніў у лісьце аб сваёй малітве адносна пераадоленьня палітычных напружаньняў у Сьвятой Зямлі ды абмежаваньняў у перамяшчаньні тамашняга насельніцтва. Папа падзякаваў Лацінскаму Патрыярху за гасьціннасьць у часе свайго Апостальскага Падарожжа ў Ярданію, Ізраіль і на тэрыторыі Палестынскае Аўтаноміі.
“Я гавару як паломнік ды ў імені нязлічаных пакаленьняў пілігрымаў з мінуўшчыны і сучаснасьці. Дзякую за праяўленую мне гасьціннасьць і турботу, якою вы акружаеце сьвятыя месцы”- напісаў Папа. Выказаў адначасна перакананьне, што натоўпы паломнікаў надалей будуць туды прыбываць. “Малюся, каб палітычныя напружаньні і абмежаваньні ў перамяшчаньні хрысьціянаў у Сьвятой Зямлі хутка сталіся ўспамінам мінуўшчыны, так, каб усе хрысьціяне мелі свабодны доступ да Сьвятых Месцаў, без ніякіх абмежаваньняў”- чытаем у лісьце Бэнэдыкта 16 да Патрыярха Тваля. На заканчэньне Папа запэўнівае тамашніх пасьлядоўнікаў Хрыста аб духоўнай блізкасьці ў сітуацыі спробаў і неспакояў, якія турбуюць многія месцы Сьвятой Зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.