2009-06-18 13:57:56

Міжрэлігійны форум у Рыме


16 чэрвеня 2009 г. наведваннем Аквілы (Італія), што пацярпела ад землятрусу 6 красавіка гг., у Рыме распачаўся двухдзённы форум асноўных рэлігій свету. Форум прымеркаваны да сустрэчы прадстаўнікоў краін «вялікай васьмёркі», якая будзе праходзіць з 8 па 10 ліпеня 2009 г. у Аквіле.
Міжрэлігійны форум адбыўся пад дэвізам «Духоўныя крыніцы супольнага дабра». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў, іудаізму, ісламу, будызму, індуізму і іншых рэлігій.
У першы дзень форуму, працу якога ўзначаліў Патрыярх Эфіопскай Царквы Абуна Паўлас, з прамовай выступіў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран, заснавальнік рымскай каталіцкай супольнасці святога Эгідзія прафесар Андрэа Рыккардзі і інш.
У другі дзень форуму пасяджэннем кіраваў біскуп Вінчэнцо Палья, старшыня Камісіі па экуменізму і дыялогу Канферэнцыі Біскупаў Італіі. На пасяджэнні разглядаліся этычныя аспекты такіх пытанняў як эканамічны крызіс, недахоп вады, кантроль за бяспекай прадуктаў харчавання, служба здароўя, адукацыя — асабліва ў дачыненні да краін Афрыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.