Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 17-га чэрвеня
Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў
свой цыкл пра Айцоў Царквы. Сьвятыя Кірыл
і Мятод аб якіх ідзе гаворка ў сёньняшняй катахэзе, гэта эвангэлізатары славянскіх
народаў. Кірыл нарадзіўся ў Салоніках каля 827-га году. Ад дзяцінства вучыўся славянскіх
моваў. Пасьля заканчэньня Унівэрсытэту ў Канстантынопалі прыняў сьвятарскія сьвядчыны.
Вылучаўся бліскучасьцю розуму, вялікаю культураю і ведамі ды дзеля гэтага атрымаў
мянушку “філязоф”. Ягоны старэйшы брата Міхал- сказаў далей Папа ў часе сёньняшяе
катахэзы- нарадзіўся ў 815-м годзе. Пакінуўшы адміністрацыйную кар”еру ў Македоніі,
каля 850-га году пачаў манашае жыцьцё на гары Алімп у Бітаніі, прыймаючы законнае
імя Мятод. Неўзабаве далучыўся да яго ягоны брат Кірыл. Імпэратар Махал ІІ на просьбу
Князя Маравіі паслаў абодвух братоў абвяшчаць Эвангэльле ў гэтым рэгіёне. Законнчылася
гэтая місія вялікім посьпехам і адабрэньнем з боку Папы. Яе спэцыфікаю было дасканалае
дастасаваньне пасланніцтва Царквы да мясцовае культуры, мэнтальнасьці і мовы славянаў;
дакладна тое, што сёньня называем інкультурацыяй. Гэта яны далі пачатак перакладу
Бібліі, Літургічных тэкстаў і наказаў Царквы,- працягваў Бэнэдыкт 16 у часе сёньняшяе
аўдыенцыі.- запісаных славянскім шрыфтам, так званай “глаголіцай”; з часам моваю ўдасканаленаю
названаю ў гонар стваральніка кірыліцай. Папа Пій 11 назваў абодвух братоў Сынамі
Усходу і Візантыі. Гаварыў аб іх: з паходжаньня Грэкі, з місіі Рымляне, з апостальскіх
пладоў Славяне. Слуга Божы Ян Павал ІІ.- сказаў на заканьчэньне сустрэчы з вернікамі
Папа.- ўстанавіў іх, разам са Сьвятым Бэнэдыктам, Патронамі Эўропы. Хай Сьвятыя
Кірыл і Мятод будуць таксама і для нас прыкладам адкрытасьці на багацьце культураў
народаў, іхнюю спадчыну і разнароднасьць традыцыі.
На заканчэньне
аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары
надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства