2009-06-16 14:08:23

Парыж-Кіеў: Каталіцкі святар з Францыі Патрык Дзюбуа дакументальна зафіксаваў за 4 апошнія гады 800 месцаў масавых пахаванняў забітых нацыстамі мірных жыхароў - на Украіне.


На гэтую працу яго блаславіў Папа Бенедыкт 16 у самым пачатку свайго служэння на Пятровым Пасадзе. Але яшчэ папярэдне, у 2002 годзе айцу Дзюбуа і ягоным аднадумцам ўдалася запісаць дзясяткі сведчанняў відавочцаў і выявіць назвы масавых пахаванняў. У асноўным, ахвярамі былі мірныя жыхары, ваеннапалонныя і яўрэйскае насельніцтва. Айцец Дзюбуа узначальвае ў сусветным касцёле арганізацыю "Яхад - Ін Унум"(усе разам), якая спрыяе міжрэлігійнаму дыялогу. За сваю ініцыятыву - пошуку братэрскіх магіл, у якіх пахавана шмат забітых немцамі ў ШОА яўрэяў, каталіцкі святар адзначаны ганаровай ступені доктара Бар-Іланскага універсітэта ў Тэль Авіве. У цяперашняй нядаўняй пілігрымцы Папы Бенедыкта 16 у Святую Зямлю ён быў у ліку суправаджаючых пантыфіка асобаў. Французскі святар сцвярджае, што ягоная праца з цягам часу не губляе сваёй актуальнасці, бо, аддаляючыся ў часе, тыя падзеі пачынаюць скажаць у адпаведнасці з кан'юнктурай. Гэта натхняе яго і украінскіх даследчыкаў працягваць працы, бо, па іх ацэнцы, на Украіне існуе каля 2-х з паловай тысяч буйных брацкіх магіл.







All the contents on this site are copyrighted ©.