2009-06-16 14:06:21

Мітрапаліт Кандрусевіч: наша сіла ў еднасьці


13 чэрвеня 2009 г. у мінскай архікатэдры адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з моладдзю, якая сёлета прымала ўдзел у малітоўнай сустрэчы ў Вільнюсе, арганізаванай братамі з экуменічнай супольнасці Тэзэ.


Мітрапаліт у сваім звароце да моладзі акрэсліў праблемы сучаснага свету ў катэгорыях слабой веры або яе поўнай адсутнасці.


«Менавіта вера з’яўляецца гарантам таго, што чалавек зможа адказаць на выклікі сучаснасці і не згубіць надзею, абароніць хрысціянскія карані, не паддасца спакусе матэрыялізацыі жыцця ці маральнаму рэлятывізму, — падкрэсліў арцыпастыр. — Сёння нанава паўстае шэкспіраўскае пытанне: „To be or not to be“ — „Быць ці не быць“ хрысціянству. Хрысціянскія каштоўнасці трэба бараніць супольна з іншымі хрысціянамі, асабліва з Праваслаўнай Царквой. Нашы пазіцыі адносна выклікаў сучаснасці практычна аднолькавыя, таму наша сіла — у еднасці».


Паводле Cftholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.