2009-06-16 14:06:41

Ватыкан: новы лекар Папы Бэнэдыкта 16.


Італьянскі доктар Патрыцыё Поліска стаў новым мэдыкам Сьвяцейшага Айца. Бэнэдыкт 16 назначыў яго намесьнікам дырэктара дэпартаманту здароў”я і гігены ў Ватыкане. Новы лекар Папскага Дому мае 55-ць гадоў. Спэцыялізаваўся ў кардыялогіі, рэанімацыі і анэстэзыялогіі.
Лекар Поліска ад некалькіх гадоў быў асістэнтам доктара Рэнато Буццонэтті, які ў Ватыкане працаваў больш за 30-ць гадоў служачы чатыром апошнім Рымскім Папам. Цяпер ва ўзросьце 85-ці гадоў пайшоў на пенсію. Як паясьніла Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы, ад дзесяцігоддзяў у Ватыкане няма ўжо афіцыйнага пасады лекара Папы. Выконваючы гэтую функцыю спэцыяліст працаваў у дэпартаманце аховы здароў”я Ватыкана. Прызнаючы заслугі доктара Буццонэтті Папа Бэнэдыкт 16 надаў яму тытул заслужанага лекара Папы Рымскага.








All the contents on this site are copyrighted ©.