2009-06-15 13:50:33

Варшава:ўклад у духоўны парыў свабоды, які натхніў польскі народ сваім прапаведваннем 30 гадоў таму назад Папа Ян Павел 2, увекавечаны 11-метровым крыжам на плошчы Пілсудскага.


Менавіта тут у 1979 годзе Ян Павел 2 адслужыў святую Імшу пад адкрытым небам і сказаў акрыляючыя словы. Праз 10 год на выбарах перамагла "Салідарнасць" і Польшча выйшла з камуністычнага рэжыму. Прэзідэнт лех Качыньскі, прэм'ер Дональ Туск і запрошаная на ўрачыстасці канцлер Германіі Ангела Меркель і іншыя госці у часе святкавання 20-годдзя самастройнасці Польшчы падкрэслілі ўклад польскага Папы ў працэс духоўнага адраджэння народаў Польшчы. На цырымоніі адкрыцця памятнага Крыжа, якую ўзначаліў арцыбіскуп Варшаўскі Казімеж Ніч, прысутнічала некалькі тысяч чалавек. Усе яны не забыліся за 30 год на словы вялікага Папы, які адкрыў 3 тысячагоддзе чалавецтва: "...Я заклікаю, як сын зямлі польскай і як Папа Ян Павел 2, напярэдадні Пяцідзясятніцы я узгалошваю:- хай сыйдзе Дух Твой! Хай сыйдзе Дух Твой і ўзновіць Ён аблічча зямлі - гэтай зямлі. Амэн!" Гэта адбылася 2 чэрвеня 1979 года на свята Эпіфаніі . калі аднядаўна абраны Папам Ян Павел 2 зрабіў свой першы апостальскі візіт на радзіму. За гады свайго жыцця ў служэнні на троне Апостальскага Пасаду Ян Павел 2 амаль шматразова прыязджаў у Польшчу. На малітоўных сустрэчах з ім у Польшчы пабывала 10 млнаў польскіх вернікаў, і амаль столькі ж палякаў прыязджала да Рыму.







All the contents on this site are copyrighted ©.