2009-06-15 13:51:27

РЫМ: 24 чэрвеня ў рамках святкавання Года Астраноміі ў рэзідэнцыі Папскай Рады па культуры пройдзе канфярэнцыя "Вера і космас". Уваход свабодны.


Удзельнікі канфярэнцыі потым працягнуць працы па сэкцыях. У Рым збяруцца найбольш выбітныя навукоўцы розных галін ведаў, спалучаныя з асваеннем пазаземскай прасторы. "Астраномія -агульная пляцоўка для сумеснага роздуму цэлага чалавецтва" - так названыя працы ўжо за зачыненымі дзвярыма. Арганізатары сустрэчы - гэта Ватыканская абсерваторыя і Папская рада па культуры, якія ўжо ад 1986 году праводзяць двухгадовую Летнюю Школу астраноміі (VOSS - Vatican Observatory Summer School ) для старшакласнікаў. 80 працэнтаў найбольш сур'ёзных астранамічных цэнтраў планеты мае ў сваіх калектывах выпускнікоў гэтае ватыканскае Школы. У асноўным, гэта выхадцы з бедных краін свету, якія часта вяртаюцца на радзіму і стаюцца прафесійнымі астраномамі. Міжнародным годам Астраноміі 2009 аб'яўлены ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.