2009-06-13 11:22:58

Ватыкан-Масква: Апостальскі нунцы ў Расіі арцыбіскуп Антоніо Меніні адзначыў на пленарным пасяджэнні Канфярэнцыі КЕР , што ёсць прагрэс у праваслаўна-каталіцкім дыялогу ў Расіі.


Арцыбіскуп указаў, што католікаў клапоцяць праблемы душпастырства і адукацыі ў краіне таксама ж, як і праваслаўную Царкву, у прыватнасці, у асобе Патрыярха Кірыла. "Ён вельмі занепакоены тым, каб адбываўся сапраўдны пераход ад веры фармальнай да веры сутнаснай". У прыватнасці, арцыбіскуп Меніні з захапленнем сказаў пра сустрэчу Патрыярха з моладззю Масквы, а потым Санкт-Пецербурга, якія, як назваў, далі таму новае пацверджанне. Як адзначыў для расейскага друку Генеральны сакратар Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў Расіі святар Алег Кавалеўскі, прадстаўнікі каталіцкага духавенства ў часе працаў пасяджэння адзначалі паўсюднае палепшанне праваслаўна-каталіцкага дыялогу ў Расіі. Паседжанне прайшло ў Іркуцку.







All the contents on this site are copyrighted ©.