2009-06-12 12:54:48

Лібан: у горадзе Бкерке прайшоў гадавы Сынод біскупаў-маранітаў. "Каб ажывіць краіну, неабходны рэформы!"


Заклік прыступіць ажыццяўляць сапраўдныя перамены на ўсіх узроўнях даслалі хрысціянскія біскупы, заклапочаныя станам нацыі. Канстытуцыйныя ўстановы павінны быць мадэрнізаваныя для таго, каб рэальна забяспечваць палітычную стабільнасць і ахову грамадзян. У заключным камюніке Сыноду, разасланым Мараніцкім Патрыярхатам не толькі ў храмы, але і да СМІ Лібану ўказваецца, што для адзінства нацыі неабходна знізіць тон гвалтоўных абвінавачанняў ўнутры цэнтральных уладаў і распачаць развіццё ўзважанага дыялогу. Для гэтага неабходна разбурыць сістэму адміністратыўнай цэнтралізацыі, - лічаць біскупы. Каб спыніць эміграцыю і даць народу веру ўва ўладныя структуры, абарону права на адукацыю і ахову здароўя, сынадальныя айцы просяць Дзяржаву пачаць эканамічную рэформу і распрацаваць налогавую сістэму, якая б падтрымала малых вытворцаў, прамысловаць, сельскую гаспадарку і турызм. Асаблівае ўвагі патрабуе моладзь Лівану,- лічаць біскупы-мараніты. " Неабходна запэўніць маладых працаю, каб яны маглі не пакідаць радзіму і стварыць сям'ю". Напрыканцы біскупы звяртаюцца да ўсяго ліванскага народу распачаць прадуктыўны дыялог і адбудоўваць краіну.







All the contents on this site are copyrighted ©.