2009-06-11 13:10:26

Рыга. Арцыбіскуп Эвангельска-лютэранскай Царквы Латвіі Яніс Ванагс і кардынал Рымска-каталіцкай Царквы Яніс Пуятс зрабілі заяву , прыклікаючы да сумлення членаў грамадства.


Асноўнай прычынай крызіса ў краіне і свеце пралаты назвалі сквапнасць і адсутнасць салідарнасці між членамі грамадства. "Людзі, якія маюць рэсурсы і ўплыў, часта забываліся аб іншых,- адзначыў арцыбіскуп. -Зараз стварылася пагрозлівая матэрыяльная дыспрапорцыя. Гэта тычыцца не толькі палітыкаў і чыноўнікаў, але і прыватнага сэктара...мае месца нават эксплуатацыя. Мы чуем пра агрэсіўныя адносіны банкаў да неплацежаздольных, яны імкнуцца забяспечыць сваё квітненне ажно за кошт пагібелі іншых." А кардынал указаў на яскравы прыклад:" Калі зірнем, якая зарплата ў чыноўнікаў і як рэжуць зарплаты самых маленькіх, немагчыма не бачыць розніцу і адсутнасць салідарнасці. Менавіта з дачыненні да самых слабых выяўляецца няверства і бязбожнасць!"- абвінаваціў пралат. Святаслужыцелі спаслаліся на тое, што да іх пастаянна звяртаюцца пакрыўджаныя людзі, абабраныя работнікі, збяднелыя да такой ступені, што не ў стане аплаціць найнеабходнае медычнае абслугоўванне. Лідэры найбуйных канфесій Латвіі адзначылі, што хрысціянскія дзеячы і грамады вернікаў маюць выконваць сацыяльныя функцыі, заснаваныя на дабрачыннасці і ўзаемадапамозе. Аднак ёсць функцыі, якія павінна выконваць дзяржава. Дык яна забавязана гэта рабіць. "Мы не ў стане выплочваць падсоб'е ў выпадку звальнення ці індэксаваць пенсіі",- зазначылі нацыянальныя хрысціянскія лідары.







All the contents on this site are copyrighted ©.