2009-06-10 12:44:43

Старшыня Камісіі Эпіскапатаў Эўрапэйскае Супольнасьці аб эўравыбарах


Нізкая выбарчая прысутнасьць ў Еўравыбарах сьведчыць аб недахопе агульнаэўрапэйскай грамадзянскай павіннасьці. Зьвярнуў на гэта ўвагу біскуп Ван Лейн, старшыня гэтае Камісіі, віншуючы новых паслоў Эўрапарламанту. Ён выказаў таксама надзею, што дыялог паміж Касьцёламі ды Вунійнымі ўстановамі, асабліва з Эўрапэйскім Парламантам, будзе служыць чалавечай годнасьці і супольнаму дабру.
Герарх падкрэсьліў, што слабая выбарчая прысутнасьць тым дзіўнейшая, што Лісабонскі Трактат прадбачвае большыя кампетэнцыі для гэтае законадаўчае ўстановы.. Гэта наказвае задаць пытаньне: ці зроблена многа для ўзросту супольнае эўрапэйскае сьвядомасьці. На думку біскупа Лейна, працэс эўрапэйскае інтэграцыі не мае альтэрнатывы адносна такіх выклікаў, як голад на сьвеце, эканамічны крызіз ці кліматычныя зьмены.








All the contents on this site are copyrighted ©.