2009-06-09 14:26:08

Пасольства Ізраіля пры Ватыкане аб гістарычным памеры паломніцтва Бэнэдыкта 16


Візыт Папы ў Ізраіль, ў месяцы траўні, меў гістарычны памер, сказаў ў Рыме пасол гэтае краіны пры Апостальскай Сталіцы Мордэхай Левы. Дыпламат запэўніў, што гэбрэйскі народ абдароўвае Папу Рымскага вялікаю пашанаю пасьля гэтага візыту.
Пасол прыняў удзел у публічнай сустрэчы на тэму: “Пасьля візыту Бэнэдыкта 16- Ізраіль: юдаізм і дэмакратыя”. Падкрэсьліў, што Папа ішоў “сьлядамі Яна Паўла ІІ, які ў 2000-м годзе прыбыў у Ізраіль без фармальнага запрашэньня і адважыўся на так вялікія жэсты, як візыт у Яд Вашэм і пад Сьцяною Плачу”. “Візыт Бэнэдыкта 16 падмацаваў двухбаковыя адносіны паміж Ізраілям ды Апостальскаю Сталтіцаю і кінуў падваліны пад будучыя адносіны” сказаў пасол Левы.








All the contents on this site are copyrighted ©.