На выставе ў Жытоміры экспануюцца справы рэпрэсаваных беларусаў
Унікальныя архіўна-следчыя справы прадстаўнікоў нацменшасцяў абнародаваныя на выставе
ў Дзяржархіве ў Жытоміры. У прыватнасці, экспануюцца дакументы пра рэпрэсаваных беларусаў,
якія жылі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне Украіны. Выстава праводзіцца з мэтай
ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, а таксама адраджэння нацыянальнай памяці
і прыцягнення ўвагі грамадства да трагічных падзеяў у гісторыі Украіны.