2009-06-09 14:27:21

Загабрыя: тут рыхтуюцца да Сустрэчы біскупаў Еўропы, адказных у нацыянальных канфярэнцыях за сацыяльную працу, дзеля сумесных намаганняў на карысць свету.


У Харватыю прыбудуць прадстаўнікі 21 еўрапейскай краіны, каб абмеркаваць дзеянні Царквы ў асаблівы гістарычны момант, які перажывае чалавецтва, а менавіта - сацыяльна-эканамічны і духоўны крызіс. 34 біскупы з памочнікамі раскажуць калегам аб вопыце і праблемах, разам параяцца. Арцыбіскуп Загабрыі кардынал Язэп Бозаніч, які з'яўляецца намеснікам Прэзідэнта Савета біскупскіх Канфярэнцый Еўропы, з нагоды падзеі сказаў журналістам:"Царква адчувае сябе поўняю заклапочанаю пытаннямі, калі справа тычыцца жыцця чалавека, годнасці кожнае персоны, агульнага дабра, права на працу і вартае жыццё, - абароняе найбольш слабых." На пытанні журналістаў арцыбіскуп далей адказаў, што Царква не стоміцца ахоўваць публічны характар свайго паслугоўвання і асабліва вызначыў аспект важнасці не забывацца аб галоўным сэнсе жыцця - ставіць чалавечую асобу ў цэнтр усіх сацыяльных намаганняў. Бо кожны чалавек створаны на вобраз і падабенства Божыя.. Дык чалавек як цэнтр усіх сацыяльных намаганняў - каштоўнасць, якая ня можа падзвяргацца сумніву, бо яна паходзіць не ад чалавека. Сусветны Касцёл дае свой адказны ўклад у адказ на сучасныя праблемы, базуючыся на ўласнай спадчыне веры і векавой сацыяльнай працы.







All the contents on this site are copyrighted ©.