2009-06-08 14:06:37

Мадагаскар: бэатыфікацыя першага законніка, які нарадзіўся на гэтай зямлі


У сталіцы Мадагаскару да хвалы алтароў быў вынесены 7-га мая першы законнік, які нарадзіўся на гэтым востраве: Raphael- Louis Rafiringa са Зграмаджаньня Школьных Братоў.
Новы Бласлаўлёны нарадзіўся ў 1856-м годзе. Калі першы раз сустрэўся з прыбылымі на Мадагаскар Школьнымі Братамі, пачаў хадзіць ў школу, якою яны кіравалі. Там ў возрасьце 13-ці гадоў ў 1869-м годзе прыняў хрост і імя Рафаэль. Маючы 22-а гады, ў 1878-м годзе ўступіў да іхняе законнае супольнасьці як брат Рафаэль-Луіс. Пяць гадоў пазьней каралева Мадагаскару, якая была пратэстанткай, выкінула з краіны ўсіх замежных місіянароў. Астаўся толькі радавіты законнік, якім быў брат Рафаэль.
Памёр ён у 1919-м годзе. Калі пазьней, ў 1933-м годзе, перавожана ягонае цела да сталіцы востраву адзін з катэхістаў дакрануўся да ягонае труны і быў аздароўлены. Гэты цуд прычыніўся да ягонае бэатыфікацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.