2009-06-05 14:05:46

Радзівілы прабывалі ў Беларусі


У Беларусь прыехалі нашчадкі княскага роду Радзівілаў. Спадкаемцы славутага магнацкага роду прабудуць у нашай краіне некалькі дзён.
Пра планы візіту Радзівілаў распавядае адзін з яго ініцыятараў Глеб Лабадзенка:
- Прыляцела 10-ць прадстаўнікоў роду і першае іх уражанне была, што ад мінулага візіту Беларусь вельмі змянілася. Княжна Альжбэта сказала, што добрая дарога вядзе ад аэрапорта да Менска. Вельмі ладныя будынкі яна пабачыла ў Менску, што ўсё адрамантавана. Праграма візіту такая: заўтра мы едзем у замак Мірскі і ў рэзідэнцыю Радзівілаў у Паланечка. Магчымы візіт да Наваградка. У аўторак мы маем дзень у Менску, маем запрашэнні ад розных інстытуцыяў, дзе захоўваюцца рэчы звязаныя з родам Радзівілаў. У сераду мы едзем у галоўны пункт нашага візіту ў Нясвіж.
Глеб Лабадзенка распавёў Рацыі, што візітам нашчадкаў Радзівілаў зацікавіліся і беларускія ўлады:
- Ад Міністэрства культуры гэтым займаецца намеснік міністра. Гэтая цікавасць мала ў чым матэрыяльным выразілася. Была спроба дамовіцца, каб Міністэрства культуры хоць транспарт дало, але сталася так, што князі самі мусяць плаціць за аўтобусік на якім яны будуць перасоўвацца. Міністэрства дапамагло тым, што мы не маем праблем з дамаўленнямі нейкіх музеяў, архіваў. Мы удзячныя за гэта, бо і ў Нясвіжы нас павінен сустрэць мэр горада.








All the contents on this site are copyrighted ©.