2009-06-04 14:08:43

У Віцебску прайшла міжнародная канфэрэнцыя адносна ВІЧ/СНІД-у


30 мая 2009г. у пяты раз у Віцебскім дзяржаўным універсітэце прайшла чарговая міжнародная канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”. Да ранейшых тэм, якія абмяркоўвалі навукоўцы і святары на працягу чатырох год ( біаэтыка, прафілактыка алкагалізму і наркаманіі, барацьба з абортамі і эўтаназіяй, сучасная фармакатэрапія), далучана яшчэ адна вельмі актуальная – “навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІД”. Гэта вынік больш чым палутарагадовага супрацоўніцтва Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла на чале з ардынарыем біскупам Уладзіславам Блінам і навукоўцаў трох віцебскіх ВНУ: Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Удзел ў форуме ўзялі біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін, Папскі Нунцый арцыбіскуп Мврцін Відавіч, святары дыяцэзіі і замежжа, міністр Томаш Кліманскі (Польшча), дзеячы навукі Беларусі: прафесар Мікалай Сарока, рэктар ВДМУ прафесар Валеры Дэйкала, рэктар ВДУ ім. П.М. Машэрава прафесар Аляксандар Саладкоў, прафесар Таццяна Дмітрачэнка, прафесар Васіль Глушанка і мншыя навукоўцы з усіх медыцыескіх ВНУ рэспублікі, госці з Расіі, Індыі, Шры-Ланкі, Ганы, медыкі-практыкі, атаксама прадстаўнікі “Caritas” Віцебскай дыяцэзііна чале з дырэктарам Віталем Кульпекшай, прадстаўнікі ўлады.
Медыя-прэзентацыя “The Mission of the Catholic Church challenged by HIV/AIDS ” падрыхтаваная кардыналам Хав’ерам Лазана Барраганам выклікала вялікую цікавасць удзельнікаў канферэнцыі.
Па заканчэнні абмеркавання дакладаў удзельнікі форума пазнаёміліся з ВДМУ, пасля накіраваліся ў ВДУ ім. П.М. Машэрава, дзе азнаёміліся з працай вялікай універсітэцкай бібліятэкі і магчымасцях супрацоўніцтпа ў бібліятэчнай справе (варта дадаць, што намаганнямі рэктара ВДУ А. Саладкова і навукоўцаў-філолагаў ва ўніверсітэце ажыццяўляецца пераклад кнігі кардынала Баррагана па біяэтыцы на рускую мову), далей удзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць азнаёміцца з калекцыяй жывапісу ў абласным мастацкім музеі, сустрэцца з урачамі і супрацоўнікамі УАЗ “Віцебская абласеая клінічная бальніца”, пазнаёміцца з тым, як арганізавана душпастырская апека ў гэтай медыцынскай установе.








All the contents on this site are copyrighted ©.