2009-06-04 14:07:34

Арцыбіскуп Маркэтто аб эвангэлізацыі імігрантаў


Эмігранты павінны быць ахопленыя місійнаю дзейнасьцю Касьцёла- прыпомніў сакратар Папскае Рады да спраў Душпастыртсва і Падарожнічаючых. Арцыбіскуп Агостіно Маркэтто ўдзельнічаў у рэгіянальнай сустрэчы Эпіскапатаў ЗША, Мэксыка і Цэнтральнае Амэрыкі, якая адбылася ў Гватэмале. Тэма сустрэчы была наступная: “зьявішча эміграцыі ў сучасным сьвеце”. Зьвяртаючыся да амэрыканскіх біскупаў, ватыканскі герарх падкрэсьліў, што яшчэ да нядаўна місія сярод эмігрантаў спалучалася выключна з тэрыторыяю Азіі ці Афрыкі. Сёньня людзі з гэтых кантынэнтаў прыбываюць да нашых краін, адсюль абавязакам Касьцёла ёсьць весьці з імі дыялог ды абвяшчаць ім Эвангэльле- падкрэсьліў арцыбіскуп Маркэтто. У гэтай новай місіі трэба ўшанаваць свабоду чалавека, ды адначасна памятаць аб абавязку шуканьня праўды і адкіданьня ўсялякага рэлятывізму ў галіне рэлігіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.