2009-06-03 15:53:40

Ватыкан: тэлеграма Папы пасьля авіацыйнае катастрофы


Кардынал Тарчыцыё Бэртонэ, Дзярсакратар Ватыкану, накіраваў у імені Папы Бэнэдыкта 16 спачувальную тэлеграму пасьля катастрофы самалёту Аір Франц, які разьбіўся 1-га чэрвеня ў дарозе з Рыо-дэ- Жанейро ў Парыж. На палубе самалёту было 228-м асоб. Сьвяцейшы Айцец,- чытаем у тэлеграме,- выказвае глыбокае спачуваньне сем”ям, якія пагружаныя ў жалобе ды запэўнівае аб сваёй духоўнай блізкасьці з усімі, якіх кранула гэтая трагэдыя. Кардынал Тарчыцыё Бэртонэ запэўнівае таксама аб малітве Папы Бэнэдыкта 16 за ахвяры катастрофы ды іхніх сямейнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.