Мінск. Тут адбыліся чарговыя "Сахараўскія чытанні", гэтым разам прысвечаныя экалагічным
праблемам.
Ужо ў 9 раз Міжнародная навуковая канфярэнцыя імя Сахарава праходзіць у Беларусі.
Гэтым разам таксама ўзнімаліся пытанні хрысціянскай этыкі ў жыцці сучаснага грамадства,
у прыватнасці, па праблеме навуковага экспансіянізму кланавання відаў і эўтаназіі.
Таксама былі кранутыя праблемы дыструктыўных культаў і таталітарных сэктаў, маральнага
развіцця маладога пакалення, наогул - прынцыпаў духоўнага жыцця грамадства, сямейных
адносінаў. У "Сахараўскіх чытаннях" прынялі ўдзел навукоўцы, урачы, святаслужыцелі
розных намінацый і рэлігій, якія прыбылі з дзясяткаў краін свету.