На Ўкраіне праходзяць святкаванні 20-годдзя выхаду з падполля нацыянальнай Грэка-каталіцкай
Царквы.
Адначасова адзначаецца 60-годдзе ліквідацыі УГКЦ ў Закарпацці. Прынагодна ў Ужгарадскай
духоўнай семінарыі прайшла міжнародная канфярэнцыя "Пераследаваная Царква". Са словам
на ёй выступіў Уладыка Мілан. апостальскі адміністратар Мукачаўскай грэкакаталіцкай
Царквы. 27 мая ўдзельнікі падзеі прынялі ўдзел ў хросным ходзе да помніку рэпрысіяванаму
духавенству, які стаіць перад біскупскай рэзідэнцыяй. Была адслужаная паніхіда. Потым
ўсе накіраваліся ў катэдру ГКЦ ў Ужгарадзе. тут прайшоў малебен па блаславёным Тэадоры
Ромжы, епіскапе Мукачаўскім. Мошчы блаславёнага Тэадора былі 28 мая перанесены ў
катэдру.